У шпіталях Нью-Ёрка знаходзяцца сама меней 15 дзяцей з загадкавай хваробай, якая можа быць звязаная з каранавірусам, піша NBC News.

У дзяцей ва ўзросце ад 2 да 15 гадоў праявіліся сімптомы хваробы Кавасакі і сіндрому таксічнага шоку, якія паражаюць сэрца і крывяносныя сасуды.

У часткі дзяцей пацвердзілі каранавірус. Некаторыя з іх далі адмоўны вынік, хоць яны кантактавалі з заражанымі сваякамі.

У дзяцей назіраецца падвышаная тэмпература цела і запаленні па ўсім целе. Некаторыя з іх былі дастаўлены ў рэанімацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру