Вялікабрытанія выйшла на 1 месца ў Еўропе па колькасці загінулых ад эпідэміі — больш за 29 400 чалавек. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Дамінік Рааб на штодзённым брыфінгу, паведамляе ВВС.

За апошнія 24 гадзіны колькасць загінулых ад каранавіруса ў Вялікабрытаніі вырасла на 693, агульная колькасць загінулых павялічылася да 29 427. Такім чынам, памерлых ад эпідэміі ў краіне ўжо больш, чым у Італіі, дзе на вечар 5 мая — 29 315 загінулых ад віруса.

Сённяшняя колькасць загінулых больш чым у 2 разы большая, чым учора (288), што было самым нізкім паказчыкам за месяц.

Такі «скачок» пасля выхадных быў чаканым праз затрымку даных.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру