5 мая падчас наведвання палігона Акадэміі навук Аляксандр Лукашэнка даў некалькі парадаў, як перажыць каранавірус.

«Людзі разумеюць, што сёння, калі ты цалаваўся з кімсьці, цалуйся далей, не лезь, калі ты мужык, да чужой жанчыны. Ну пацярпі месяц. Калі ты цёрся недзе ў сям'і, застанься ў сям'і. Выйдзі на вуліцы, на ровары катайся, прадыхайся добра, каб лёгкія запрацавалі як след. Гэта ж хвароба лёгкіх.

А калі ты сядзіш увесь час дома, апусціў рукі, соплі развесіўшы, кашляеш, не кашляеш, лёгкія не працуюць, няма нагрузкі, ну які ты будзеш здаровы чалавек.

Таму, я ўжо казаў, трэба жыць тым жыццём, якім мы жылі, перасцерагаючыся. Не лезь на ражон. Сцеражонага бог сцеражэ. Калі ты ў калектыве, у казарме ваеннай, то, відаць, калі ты ў казарме знаходзішся, ужо калі б хварэлі, то хварэлі ўсе.

Не такі ўжо гэты вірус небяспечны, як спачатку здавалася. Вось ідзеш па вуліцы, дыхнуў на чалавека, чалавек упаў. Каб заразіцца гэтым вірусам, гэта трэба які кантакт.

Гэта мы ўжо з вопыту ведаем. Пры тым, што я не супакойваю нікога. Розныя бываюць выпадкі. Калі ты недзе займаешся ў школе, у адным класе і гэтак далей, ну дык займайцеся. Яны ўжо прыцёрліся, гэтыя вучні, адно да аднаго. Ну дык хадзіце ў гэту школу. Не трэба іх на канікулы распускаць, каб яны раз'ехаліся па вёсках ці некуды ўлезлі. Дык ладна, вучні — гэта бяспечна. У нас няма гібелі, слава богу, цьфу-цьфу, дзяцей. Яны добрыя разносчыкі гэтага віруса. Паехалі да бабулі, дзядулі і прывезлі ім гэты падарунак. Так што людзі ў нас у гэтым дачыненні — ну ёсць у мяне невялікія прэтэнзіі, але толькі невялікія, пра гэта мы пазней скажам, — малайцы. Куды трэба схадзіць, сходзяць: у краму, аптэку, на работу, на вучобу. Прыйшлі — і дома, туды-сюды, адпачылі, падыхалі свежым паветрам, ляглі спаць. Старыя, тыя наогул, ну проста малайцы».

«І мы нікога не цкавалі, мы ім проста сказалі, у што гэта можа выліцца, таму гэта наш стыль, наша сістэма барацьбы з каранавірусам, і не толькі з каранавірусам… Я вам прыводзіў прыклад, колькі загінула чалавек, атруціліся алкаголем 400 чалавек, а тут 97 на той час з непацверджаным яшчэ паталагічным даследаваннем. 97. А 400 ад алкаголю. 197, па-мойму, на дарогах ад гэтага транспарту,

чаго мы парымся?

Ад сардэчна-сасудзістых 25 тысяч! Па-мойму, тысяч шэсць у нас ад анкалогіі. Таму глядзіце сябе, глядзіце свае сем'і, глядзіце, каб не згубіць працу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0