Здарэнне адбылося 3 мая, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава. На спецлінію Дэпартамента аховы паступіў сігнал, што спрацавалі кнопкі трывожнай сігналізацыі ў адной з ювелірных крам у цэнтры сталіцы.

Нараду прадаўцы распавялі, што да іх прыйшоў малады чалавек і папрасіў падабраць яму ўпрыгажэнне. Кансультант дастала са стэлажа тры ланцужкі на выбар. Раптам наведвальнік выхапіў два з іх (агульным коштам амаль 6,5 тысячы рублёў) і збег.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што зламыснік перасоўваўся на аўтамабілі з нумарамі віцебскага рэгіёна. Машына аказалася арэнднай, а за рулём быў саўдзельнік.

Асобы абодвух мужчын былі ўстаноўлены: раней неаднаразова судзімыя за маёмасныя злачынствы непрацуючыя жыхары Віцебска 26 і 27 гадоў.

На наступны дзень увечары на ўездзе ў Мінск з трасы М1 іх затрымалі пры сілавой падтрымцы байцоў сталічнага АМАПа. Маладыя людзі вярталіся з Брэста, дзе спрабавалі па аналагічнай схеме абрабаваць ювелірную краму, але не змаглі: прадавец-кансультант не стала выкладваць упрыгажэнні на прылавак, а дэманстравала іх праз шкло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0