Беларусь і ЗША ў гэтым годзе плануюць абмяняцца пасламі. Амерыканскі бок займаецца пошукам месца пад будаўніцтва дыппрадстаўніцтва, паведамляе ТАСС са спасылкай на намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Джорджа Кента.

«Мы рады таму, што абмяняемся з Беларуссю пасламі ў 2020 годзе, — сказаў Джордж Кент. — Мы шукаем новую ўласнасць для будаўніцтва амбасады. Бачым вялікі патэнцыял у пашырэнні адносін. Чакаем з нецярпеннем пашырэння супрацоўніцтва».

20 красавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб тым, што плануе на пасаду амбасадара ў Беларусі намесніка памочніка дзяржсакратара па справах Заходняй Еўропы і ЕС Джулі Фішэр. Пры гэтым Джулі Фішэр можа стаць першым амбасадарам ЗША ў Беларусі з 2008 года, калі яе зацвердзяць. Да гэтага яна была намеснікам пастаяннага прадстаўніка ЗША пры НАТА, часовым павераным у справах ЗША ў Расіі, працавала ў амерыканскіх пасольствах у Грузіі і Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0