Эканоміка еўразоны ўпадзе на рэкордныя 7,75% у 2020 годзе і вырасце на 6,3% у 2021 годзе, паведамляецца ў вясеннім прагнозе Еўракамісіі.

Пры гэтым эканоміка Еўрасаюза ў цэлым можа абваліцца на 7,5% па выніках 2020 года, а ў 2021-м вырасці на амаль 6%.

Эканоміка Еўрасаюза, хутчэй за ўсё, не зможа цалкам аднавіцца да канца 2021 года.

Маштабы праблем і тэрміны аднаўлення ў розных краінах будуць адрознівацца ў залежнасці ад структуры іх эканомік і ад таго, наколькі краіны пацярпелі ад пандэміі.

Больш за ўсё пацярпяць краіны на поўдні Еўропы. Найгоршую сітуацыю прагназуюць у Грэцыі, дзе скарачэнне ВУП у 2020 годзе чакаецца на 9,7%. Сур'ёзнае падзенне чакае таксама эканоміку Італіі і Іспаніі — яны скароцяцца на 9,5% і 9,4% адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0