Блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі 6 мая згодна з пастановай суда аб адміністрацыйным арышце, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

«Учора, 6 мая, Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі пры ўдзеле АМАПа. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання горада Гомеля», — праінфармавала Вольга Чамаданова.

Затрымалі Ціханоўскага ў Магілёўскай вобласці. «Падставай для яго затрымання стала пастанова суда Савецкага раёна горада Гомеля аб адміністрацыйным арышце. Супрацоўнікі міліцыі выключна ў рамках сваіх паўнамоцтваў выканалі гэтую пастанову», — распавяла Вольга Чамаданава.

Відэаблогер Ціханоўскі перанёс пратэсты з анлайна на вуліцы. І аказалася, што «краіна для жыцця» закіпае

Сяргей Ціханоўскі заявіў, што ідзе на прэзідэнцкія выбары

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0