Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў экс-прэзідэнта Грузіі Міхеіла Саакашвілі кіраўніком Выканаўчага камітэта рэформаў.

«Шчыра віншую Міхеіла Нікалозавіча з новым адказным выклікам. Веру, што ён зможа надаць імпульс Нацыянальнай радзе рэформаў і дапаможа ў ажыццяўленні важных змен у жыцці краіны», — заявіў Зяленскі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што былы прэзідэнт Грузіі і экс-губернатар Адэскай вобласці можа заняць пасаду віцэ-прэм'ера Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0