Дзяржаўная «Советская Белоруссия» адрэагавала на скандал з расійскім журналістам «Першага канала» Аляксеем Кручыніным, якога пасля рэпартажу са Стоўбцаў пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі пазбавілі акрэдытацыі і выслалі з нашай краіны.

Дзмітрый Крат.

Дзмітрый Крат.

Работнік «СБ» Дзмітрый Крат, які яшчэ нядаўна параўноўваў незалежных журналістаў з «трупаедами», цяпер пайшоў у атаку на расійскіх прапагандыстаў з «Першага канала».

«А апагеем гэтай ганебнай з'явы стаў рэпартаж з Беларусі карэспандэнта расійскага Першага канала Аляксея Кручыніна. Тое пачуццё гідлівасці і агіды, якое ён пакінуў, прымушае шкадаваць, што я назваў медыйных трупаедаў менавіта так, як назваў. Тут трэба было выкарыстоўваць слова мацнейшае. Але, баюся, для друку яно не пасуе. Такім чынам, што ж вытварыў гэты недажурналіст і, адважуся сказаць, недачалавек», — піша Крат.

Далей ён аналізуе сюжэт расійскіх прапагандыстаў са Стоўбцаў.

У сюжэце быў буйны план магілы маладой дзяўчыны. Насамрэч гэтая дзяўчына загінула ў аўтакатастрофе ў лістападзе мінулага года.

«Першымі ашуканства заўважылі супрацоўнікі сеціўнага выдання «Наша Нiва», якіх у вялікай любові да дзяржавы ну ніяк не западозрыш», — піша работнік «СБ».

Далей Крат крытыкуе тое, што расійская здымачная група здымала могілкі, прычым свежыя магілы: гэта маніпуляцыя, бо ў 17-тысячным горадзе кожны дзень паміраюць людзі.

Таксама Крат раскрытыкаваў расійскіх прапагандыстаў за тое, што яны не ўзялі ніводнага «прафесійнага» каментара. Больш за тое, журналіст «СБ» назваў Кручыніна сцярвятнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0