Праваабаронцам стала вядома аб затрыманні як мінімум чацвярых удзельнікаў акцыі, якая прайшла 5 мая ў Магілёве. Нагадаем, тады людзі не далі міліцыі затрымаць прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага.

Праваабаронца «Магілёўскай вясны» Саша Райкан паведаміў пра затрыманне Сцяпана Лазаронка — аднаго з тых, хто адбіваў чалавека ў міліцыі.

Акрамя таго, MSPRING.ONLINE мае інфармацыю, што ў ІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкама ўтрымліваюцца яшчэ двое чалавек — Арцём Сакаў і вядучы стрыма Уладзімір Няронскі, які замяніў Сяргея Ціханоўскага на сустрэчы з магілёўцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0