Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі за правядзенне прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, паколькі іншыя даты парушалі законныя тэрміны правядзення другога тура выбараў. Пра гэта TUT.BY распавёў дэпутат Андрэй Савіных.

Нагадаем, дэпутаты разглядалі чатыры магчымыя даты для правядзення прэзідэнцкіх выбараў: 9, 16, 23 і 30 жніўня.

— І мы вельмі хутка прыйшлі да высновы, што 30 жніўня наогул не з'яўляецца аптымальным выбарам, паколькі стварае праблемы з другім турам, які павінен быць прадугледжаны ў любой сітуацыі (другі тур выбараў павінен прайсці не пазней, чым праз два тыдні пасля першага). Гэта значыць, 30 жніўня — апошні тэрмін правядзення выбараў, а гэта значыць, што калі прызначыць іх на гэтую дату, то другі тур выходзіў бы за межы гэтага тэрміну і была б абгрунтаваная крытыка, што парушаныя тэрміны выбарчага працэсу. У нейкай меры ў гэтай сувязі і 23 жніўня не падыходзіла, — кажа Савіных.

Акрамя таго, дэпутаты ўлічылі, што 23 і 30 жніўня супадаюць з пачаткам навучальнага года, і ствараць «непатрэбнае напружанне» для педагогаў не мае сэнсу.

— Вырашалася пытанне паміж 9 і 16 жніўня. Але я выказаў меркаванне аб тым, што ў свеце пачынаюць праяўляць сябе наступствы каранцінных мер і крызісныя з'явы праз эпідэмію каранавіруса. Сусветная эканоміка рызыкуе аказацца ў вельмі сур'ёзнай рэцэсіі, беспрэцэдэнтнай па сваіх маштабах. Гэта будзе выклікам не толькі для Беларусі, але і цяжкім выпрабаваннем для ўсіх краін. Я думаю, што на гэтым фоне для нас важна як мага раней завяршыць усе ўнутраныя палітычныя працэсы ў краіне. Таму я асабіста галасаваў за 9 жніўня і заклікаў іншых дэпутатаў зрабіць тое ж самае, — распавёў Савіных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?