Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падчас пасяджэння Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, піша sb.by.

На пасяджэнні быў зацверджаны каляндарны план агітацыйных мерапрыемстваў. Згодна з планам, не пазней за 20 мая павінны быць узгоднены абласныя і Мінская гарадская тэрытарыяльныя камісіі, раённыя цэнтральныя камісіі ў горадзе Мінску і абласцях, гарадскія камісіі.

Да 18 мая выканаўчыя камітэты павінны вызначыць месцы збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Сам збор подпісаў пачнецца з 21 мая і прадоўжыцца да 19 чэрвеня ўключна. Апошні дзень падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп — 15 мая.

— У пяцідзённы тэрмін з моманту атрымання заявы ад ініцыятыўны груп яго разгледзіць Цэнтральная камісія, — удакладніла Лідзія Ярмошына. — Група будзе альбо зарэгістраваная, альбо ёй адмовяць у рэгістрацыі. Усе пытанні, звязаныя з рэгістрацыяй, вылучэннем, разглядам скаргаў ад кандыдатаў у прэзідэнты, будзе вырашаць Цэнтральная камісія.

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца 9 жніўня

Падаць дакументы на ўдзел у выбарах трэба да 15 мая. А Ціханоўскі за кратамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0