Напярэдадні 75-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны, якое ў Еўропе адзначаецца 8 мая, міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус даў інтэрв'ю парталу Delfi.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Журналіст выдання спытаў, ці не атрымала запрашэння на парад Літва.

— Не ведаю, ці было запрашэнне, але мы глядзім скептычна на парад. Цяпер такія мерапрыемствы выглядаюць дзіўна. Мы гэтага не разумеем, — заявіў літоўскі міністр.

Ён адзначыў, што меў тэлефонную размову са сваім калегам Уладзімірам Макеем па двух пытаннях: аб БелАЭС, таму што туды ўжо прывезлі першае ядзернае паліва, і другое пытанне — пандэмія.

«У нас за суткі ўчора было менш за 10 заражаных, у Беларусі — больш за 900. І гэта вялікая розніца, нягледзячы на ​​розніцу ў велічыні нашых краін. І гэта нас насцярожвае. Тут праблема не толькі для іх або для нас, тут праблема для ўсяго рэгіёну. Мы хацелі б, каб яны больш адказна ставіліся да рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) наконт увядзення каранціну, адносна парада, з нагоды хакейных і футбольных турніраў», — заявіў Лінкявічус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0