У красавіку беспрацоўе ў ЗША вырасла да рэкордных 14,7% у выніку знікнення 20,5 мільёна працоўных месцаў, паведамляе Бюро статыстыкі працы ЗША.

Гэта самы высокі паказчык за ўвесь час назіранняў з 1948 года, калі Бюро статыстыкі працы пачало адсочваць месячны ўзровень беспрацоўя.

Колькасць звольненых за першыя два месяцы вясны супрацоўнікаў больш чым у два разы перавысіла колькасць звольненых падчас фінансавага крызісу ў 2008 годзе.

Горшая сітуацыя на рынку працы была толькі ў часы Вялікай дэпрэсіі, калі ўзровень беспрацоўя дасягнуў максімуму — 24,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0