Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Еўрапейскай камісіі Урсулу фон дэр Ляйен і старшыню Еўрапейскай рады Шарля Мішэля з Днём Еўропы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на сімвалічнасць таго, што 9 мая адзначаецца таксама знамянальная дата 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, сканчэнне якой стварыла ўмовы для развіцця інтэграцыі ў Заходняй Еўропе.

«Утварэнне Еўрапейскага саюза стала значнай падзеяй, якое спрыяла ўмацаванню даверу на Еўрапейскім кантыненце. Сённяшні Еўрасаюз — гэта аўтарытэтнае аб'яднанне незалежных дзяржаў, гарант бяспекі і адзін з галоўных эканамічных партнёраў Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні Шарлю Мішэлю.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца прыхільнікам доўгатэрміновага супрацоўніцтва і прадказальнасці ў адносінах паміж суседзямі. «Вельмі разлічваем на адкрытае і канструктыўнае ўзаемадзеянне з еўрапейскімі партнёрамі па ўсіх напрамках узаемнага інтарэсу», — адзначаецца ў пасланні на адрас Урсулы фон дэр Ляен.

Жыхарам аб'яднанай Еўропы Лукашэнка пажадаў міру, дабрабыту, згоды і хутчэйшага вяртання да нармальнага ладу жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0