Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Паводле папярэдніх ацэнак МУС, на парад у Мінску прыйшло больш за 15 000 гледачоў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, пішуць «Мінск-Навіны».

«Наперадзе ў нас яшчэ вячэрні канцэрт на плошчы Перамогі, ён будзе транслявацца анлайн, яго змогуць паглядзець не толькі мінчукі, але і жыхары ўсёй краіны. Гулянні ў гэтым годзе з-за эпідэміялагічнай сітуацыі вырашылі не праводзіць. Але тым не менш у 23:15 пачнецца святочны салют з музычным афармленнем. Атрымаць асалоду ад піратэхнічнага шоу можна будзе ў розных кутках сталіцы, сёлета яго дадуць у васьмі кропках», — распавёў намеснік старшыні.

Для параўнання: па афіцыйных звестках (варта адзначыць, што незалежныя назіральнікі лічылі тыя лічбы завышанымі), у 2017 годзе парад сабраў да 250 тысяч гледачоў, у 2015-м — каля 600 тысяч.

На трыбунах, куды людзей збіралі па разнарадцы, сёлета было 11 тысяч месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0