Трое дзяцей з каранавірусам памерлі ў штаце Нью-Ёрк ад ускладненняў, не характэрных для COVID-19. З такой заявай выступіў губернатар штата Эндру Куома, піша Reuters.

Паводле яго слоў, у бальніцах Нью-Ёрка зафіксаваныя 73 выпадкі захворвання на каранавірус дзяцей з сімптомамі, не падобнымі на тыя, з якімі раней сутыкаліся лекары: у дзяцей назіраецца запаленчы працэс, які ў выніку можа выклікаць праблемы ў рабоце сэрца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0