Адпаведная заява Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» змешчана ў яе фэйсбуку.

«Палата прадстаўнікоў прыняла ў пятніцу рашэнне аб правядзенні 9 жніўня прэзідэнцкіх выбараў. Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» ацэньвае дадзенае рашэнне як безадказнае і злачыннае. Прэзідэнцкія выбары, калі гэта не прафанацыя, прадугледжваюць у першую чаргу шырокамаштабныя масавыя сацыяльныя кантакты паміж людзьмі. Правядзенне ў найбліжэйшыя тры месяцы выбарчай кампаніі ў Беларусі ва ўмовах імклівага распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ставіць пад пагрозу здароўе і жыццё велізарнай колькасці людзей», — гаворыцца ў заяве.

Партыя заклікае не праводзіць выбары да заканчэння эпідэміі Covid-19, а таксама заяўляе аб немагчымасці свайго ўдзелу ў абвешчанай прэзідэнцкай кампаніі.

Нагадаем, што ўчора пра адмову ад удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі заявілі ўдзельнікі праймерыз. Пра ўдзел у выбарах заявілі Андрэй Дзмітрыеў, Алег Гайдукевіч, блогер Сяргей Ціханоўскі, Сяргей Чэрачэнь (БСДГ), рэгістраваць ініцыятыўную групу збіраецца Мікола Статкевіч, адпаведная заява таксама была змешчана ў фэйсбуку Валерыя Цапкалы.

Рэгістрацыя ініцытыўных груп будзе працягвацца да пятніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0