У парку эксклюзіўна прадстаўлены кантэнт ад PlayVR з высокатэхналагічнымі гульнямі для дарослых і дзяцей. У іх можна згуляць з сябрамі або калегамі падчас цімбілдынгу. Сардэчна запрашаем у інавацыйны свет забаў!

Як жа гэта працуе?

Падчас гульні ўдзельнік надзявае шлем, бярэ ў рукі два кантролеры і трапляе ў свет віртуальнай рэальнасці. Яго чакае захапляльны квэст: трэба будзе выконваць розныя заданні і ўзаемадзейнічаць з прадметамі і іншымі гульцамі. Дзякуючы гульнявому шлему з'яўляецца аб'ёмная карцінка і ствараецца эфект поўнай прысутнасці, што ўзмацняе ўражанні ад гульні.

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць за секунду перанесціся ў віртуальны гульнявы свет, амаль неадрозны ад рэальнага. Вы можаце паўдзельнічаць у лыжных гонках, паспрабаваць свае сілы ў касмічнай бітве ці проста адчуць сябе Шэрлакам Холмсам і справіцца са складанай галаваломкай. Усяго каля 80 гульняў.

Сама ж зала віртуальнай рэальнасці Neurobox знаходзіцца недалёка ад цэнтра Мінска і займае 165 квадратных метраў. Гэта велізарнае памяшканне, на тэрыторыі якога размешчаны гульнявыя пляцоўкі і зручныя канапы. Адначасова ў адной гульні могуць удзельнічаць да 12 чалавек, а агульная ўмяшчальнасць залы — 25 чалавек.

Ці бяспечна цяпер наведваць парк?

Наведванне парку заўсёды было бяспечным. Маска, шлем і кантралёры праходзяць поўную апрацоўку пасля кожнага выкарыстання: спачатку ўсё апрацоўваецца спіртавым растворам, а праз некаторы час — вільготнай сурвэткай і сухой мікрафібрай.

Цяпер дзейнічаюць спецыяльныя акцыі:

  • Усім наведвальнікам у масцы зніжка 50%;
  • Зніжка на спецыяльныя сертыфікаты, тэрмін дзеяння якіх павялічаны з 3 месяцаў да аднаго года;
  • Вы можаце ўзяць абсталяванне напракат. Увесь камплект неабходнага абсталявання ў поўным вашым распараджэнні. Дзякуючы пастаяннай падтрымцы нашых спецыялістаў, нават самы неспрактыкаваны карыстальнік зможа разабрацца ва ўсіх тонкасцях віртуальнай рэальнасці і без праблем усталяваць кропку дома;
  • Закрытыя мерапрыемствы толькі для Вашай кампаніі.

Прыходзьце!

Мінск, праспект Дзяржынскага, 104
ТРЦ «Тытан», 3-і паверх

+375 29 151 95 00
neurobox.by
instagram.com/neuroboxby/

Глядзіце, «Наша Ніва» запусціла акцыю:
Ваш бізнэс пацярпеў праз пандэмію? NN.by дасць вам значную зніжку і бонусы пры замове рэкламы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?