Сяргей Пятрухін быў затрыманы 6 мая, першае пасяджэнне па яго справе адбылося ў пятніцу, але суддзя Дзмітрый Куроўскі перанёс разгляд справы на панядзелак, піша spring96.org

На Пятрухіна складзены пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП — за ўдзел у «кармленні галубоў» 19 красавіка і за тое, што вёў адтуль стрым.

Па словах адваката, падрыхтоўка справы да разгляду была праведзеная дрэнна, правы і абавязкі Пятрухіну не растлумачаныя. Блогер папрасіў вярнуць справу на дапрацоўку. Але яму адмовілі, як і ў выкліку часткі сведкаў.

Таксама Пятрухін сказаў, што у яго тэмпература 37,3. Ён кажа, што разам ў ім у ізалятары былі людзі ў тэмпературай, да якіх прыязджала хуткая. 

Ніякія довады не спрацавалі: 15 сутак. 

Таксама па 15 сутак атрымалі Павел Анціпкін (з Ліды) і Віталь Грыцкоў з Жлобінскага раёна. Абодва за сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна