У суботу ў Беларусь з Кітая паступілі 100 тысяч экспрэс-тэстаў на антыцелы да СOVID-19. Яны набыты за кошт сродкаў беларусаў, што паступілі на дабрачынны рахунак Мінздароўя. На першым этапе тэсты размяркуюць па медыцынскіх установах. Яны будуць выкарыстоўвацца дактарамі для вызначэння дыягназу пацыентам, што знаходзяцца на стацыянарным лячэнні, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Экспрэс-тэсты ўжо адгружаны для бальніц у абласцях. Першыя ўжо дастаўлены ў Брэсцкую і Гомельскую вобласці, сёння апошнія скрынкі будуць перададзеныя ў Гродна.

Тэсты будуць размеркаваныя наступным чынам: Мінск — 20 тыс. штук, Віцебская і Брэсцкая вобласці — па 11 тыс. штук, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская вобласці - па 10 тыс. штук. Акрамя таго, установам аховы здароўя, якія ўваходзяць у сістэму Мінздароўя, перададзены 10 тыс. штук.

На наступным тыдні чакаюцца дадатковыя пастаўкі, пасля чаго ў краіне будзе прадастаўлена магчымасць праходзіць тэставанне усім жадаючым.

Экспрэс-тэсты паказваюць наяўнасць антыцелаў. У перыяд разгарання клінічных сімптомаў яны выяўляюць наяўнасць імунаглабулінаў М, якія сведчаць аб актыўным інфекцыйным працэсе. Калі чалавек перахварэў нейкі час таму, у яго з'яўляюцца імунаглабуліны G. Пры наяўнасці падазрэнняў, звязаных з перанесеным у лёгкай форме захворваннем, можна будзе прайсці тэставанне, каб пацвердзіць іх ці абвергнуць.

Учора паведамлялася, што платна прайсці тэст можа кожны ахвотны ў Мар'інагорскай бальніцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?