У амерыканскім горадзе Пасадэна (Каліфорнія) мясцовая жыхарка прыйшла на вечарынку на дзень нараджэння сябра без маскі. Яна кашляла ў прысутнасці гасцей і жартавала, што ў яе каранавірус. Неўзабаве пасля гэтага жанчына здала тэсты на COVID-19. Аказалася, што яна сапраўды заражаная. Пра гэта паведамляе Mirror.

Па інфармацыі выдання, яна заразіла яшчэ пяцярых гасцей вечарынкі. Яшчэ шасцёра могуць быць заражаныя, сімптомаў віруса ў іх пакуль няма.

На сайце гарадскога кіравання адзначаецца, што арганізатар і госці вечарыны парушылі загад «Бяспечней дома». Яны не насілі медыцынскіх масак і не выконвалі бяспечную дыстанцыю.

У ЗША каранавірусам заразіліся 1 млн 367 тысяч чалавек, у Каліфорніі амаль 68 тысяч, больш заражэнняў толькі ў Нью-Ёрку (345 тысяч), Нью-Джэрсі (140 тысяч) Масачусэтсе і Ілінойсе (па 77 тысяч).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?