Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыняў рашэнне завяршыць перыяд непрацоўных дзён у краіне. Пра гэта ён заявіў у рамках пасяджэння з урадам.

 «З 12 мая адзіны перыяд непрацоўных дзён для ўсіх галін завяршаецца. Але не завяршаецца барацьба з эпідэміяй», — заявіў Пуцін.

Першы раз Пуцін абвясціў непрацоўным тыдзень з 28 сакавіка па 5 красавіка. 2 красавіка Прэзідэнт выступіў з новым зваротам да насельніцтва, падоўжыўшы рэжым непрацоўных дзён да 30 красавіка.

28 красавіка Пуцін абвясціў пра новае падаўжэнне ўведзеных раней у мэтах барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19 «непрацоўных дзён» да 11 мая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?