Сёння бюро выканкама Беларускай федэрацыі футбола прыняло рашэнне аб пераносе матча 9-га тура чэмпіянату Беларусі «Мінск» — «Нёман». Паядынак, які павінен быў адбыцца на стадыёне «Трактар» у Мінску 15 мая ў 18.00 перанесены на пазнейшы тэрмін.

Таксама перанесены матч 5-га тура першай лігі «Арсенал» (Дзяржынск) — «Лакаматыў». Паядынак, які павінен быў адбыцца на стадыёне РЦАР-БДУ ў Мінску 16 мая ў 14.00 перанесены на пазнейшы тэрмін.

Дадзенае рашэнне прынята ў сувязі з тым, што ў футбалістаў дзяржынскага «Арсенала» і «Мінска» падазрэнне на наяўнасць віруса COVID-19.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?