Урад Вялікабрытаніі дазволіў аднавіць розыгрыш Англійскай прэм'ер-лігі і правядзенне іншых спартыўных мерапрыемстваў у краіне з 1 чэрвеня, піша Sky Sports.

Спаборніцтвы будуць праходзіць без заўзятараў. Гледачы змогуць вярнуцца на стадыёны пасля таго, як будзе створана вакцына ад каранавіруса.

13 сакавіка кіраўніцтва АПЛ прыпыніла сезон праз інфекцыю. Перад паўзай у чэмпіянаце лідарам быў «Ліверпуль».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?