Сёння ў судзе Ленінскага раёна Магілёва адбыўся другі суд над відэаблогерам Міхаілам Аршынскім, які шырока асвятляў прыезд у Магілёў іншага блогера — Сяргея Ціханоўскага. Раней Міхаіла Аршынскага прысудзілі да адміністрацыйнага арышту на 10 сутак, палічыўшы яго стрым з месца падзей удзелам у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, піша mogilev.online.

Сведкам на судзе над Міхаілам Аршынскім выступіў міліцыянер Павел Башарымаў, які выступаў сведкам ужо на многіх судах.

Стрымеру прысудзілі яшчэ 11 сутак арышту. Адбываць ён іх будзе па складанай схеме, у якой пакуль што да канца не змаглі разабрацца нават праваабаронцы. Колькі сутак з тых, якія ён ужо адбыў, Аршынскаму залічыцца — пакуль што не ясна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна