Андрэй Іваноў на ютуб-канале «Беларусінфа» абвясціў пра свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Гэта адэпт «рускага свету» і СССР. На выбары ён хоча пайсці з лозунгамі аб маральнасці і духоўнасці.

Іванову 52 гады, ён родам з Томска (Расія), таму ніяк не можа ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

Скончыў Політэхнічны інстытут, пасля там выкладаў. Бацька шасцярых дзяцей. Дзеці маюць вельмі каларытныя славянскія імёны: Рада і Веляслаў.

Іваноў найчасцей называе краіну «Белай Руссю». Выступае за больш шчыльны саюз з Расіяй.

Гэта той самы ідэолаг, які ездзіў па краіне і чытаў лекцыі пра масонаў і пагрозу НАТО. Ён лічыць, што развал СССР быў незаконным, а Беларусь ад 1991 года знаходзіцца ў акупацыі.

Чытай яшчэ: «З 1991 года наша краіна акупаваная». У інтэрнэт трапіла шакуючае ВІДЭА семінара для беларускіх ідэолагаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?