Беларуская чыгунка працягнула дзеянне новай схемы рассаджвання ў цягніках з нумараванымі месцамі да 15 чэрвеня ўключна.

Рассаджванне па новай схеме было ўведзена БЧ з 15 красавіка з мэтай захавання пасажырамі неабходнай сацыяльнай дыстанцыі у купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення.

Мера накіравана на захаванне здароўя грамадзян, прафілактыку распаўсюджвання вірусных інфекцый сярод пасажыраў.

Згодна з новай схемай рассаджвання у купэйных вагонах размяшчаюцца не больш за два пасажыры ў купэ, у плацкартных — не больш за тры ў адным адсеку. Для пасажыраў, якія аформілі праязныя дакументы ў адной замове, дазваляецца продаж і 3, і 4 месцаў у купэ, пры ўмове, што да гэтага ў купэ ніводнага месца не было прададзена.

Пры афармленні праязных дакументаў у вагоны з месцамі для сядзення схема рассаджвання пасажыраў залежыць ад іх канфігурацыі — 2+2 ці 3+2. У двухмесным шэрагу пасажыр займае месца ля акна, у трохмесным - адзін пасажыр каля акна, а другі - праз месца ля праходу (сярэдні шэраг застаецца вольным).

Новая схема рассаджвання ўжываецца пры афармленні праязных дакументаў як у чыгуначных касах, так і праз Інтэрнэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0