Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы аднеслі яшчэ пяць чалавек. Усе яны — «кандыдаты пратэсту» Міколы Статкевіча.

Гэта Вольга Мікалайчык, санітарка Мінскай абласной дзіцячай бальніцы Вікторыя Хатэнка, рамеснік Ігар Кляшчук, прадпрымальнік Валянцін Фралоў і раскройшчыца абутковай кампаніі «Оціка» Антаніна Вішнякова

Яшчэ раней з той жа кампаніі падаліся прадпрымальнікі Вераніка Мішчанка і Аляксандр Грачышнікаў, а таксама Анжаліка Жалезнякова.

Яшчэ ў лютым Мікола Статкевіч паабяцаў вылучыць 30 кандыдатаў у прэзідэнты. Рух Статкевіча разглядае выбары як магчымасць для пратэстаў, бо са статусам кандыдата публічна пратэставаць нашмат лягчэй.

Падаваць заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп можна да 15 мая. Прэзідэнцкія выбары пройдуць 9 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0