Хворы на каранавірус прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што ў яго дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію, піша «КоммерсантЪ».
«Так [выявілі пнеўманію]. У гэтай хваробе галоўнае — не прапусціць. Вірус гэты абсалютна крыважэрны», — заявіў ён.
Па словах Пяскова, у яго не было ніякіх сімптомаў, калі ён даведаўся, што заражаны COVID-19, а потым пачалася падымацца тэмпература да 37,4-37,8.
Ён распавёў, што пасля гэтага ён паехаў у бальніцу, дзе яму зрабілі камп'ютарную тамаграфію і «своечасова злавілі» двухбаковую пнеўманію.
0
0
0
0
0
0