Паводле сусветнай метрыкі, станам на раніцу 14 мая ў свеце зарэгістраваны 4 429 725 выпадкаў каранавіруса, памерлі 298 174 чалавекі.

Найбольш інфікаваных у ЗША, там зафіксавана 1 430 348 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 85 197 чалавек, з іх 1 772 — за ўчора. У Іспаніі зафіксавана 271 тысяча выпадкаў каранавіруса (13 мая памерлі 184 чалавекі). На трэцім месцы паводле колькасці інфікаваных — Расія, там каранавірус выяўлены ў 242,3 тысячы чалавек, 96 памерлі за ўчора. Найбольш памерлых за ўчорашні дзень пасля ЗША ў Бразіліі (754), Вялікабрытаніі (494) і Мексіцы (353). 

13 мая ў свеце зафіксавана 88 220 новых выпадкаў (12 мая — 85 315).

За 13 мая зафіксавана 5 314 смерцяў (12 мая — 5 320).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0