Пра кур'ёзны выпадак пішуць «Мінск-навіны».

Два сябры ў інтэрнэт-краме набылі больш за 4,5 г асабліва небяспечнага наркотыку. Планавалі спажыць яго і адправіцца на дыскатэку.

Яны загадзя дамовіліся сустрэцца, каб забраць закладку непадалёк ад жылога дома на вул. Магілёўскай. Трэба адзначыць, што хлопцы да пошукаў падрыхтаваліся грунтоўна: захапілі з сабой гумовыя пальчаткі, дзіцячыя граблі і жоўтае вядзерца.

Тое, як два здаровыя лбы капаюць зямлю пад дрэвам, складаючы чарназём у маленькае вядзерца, а пасля павольна высыпаючы яго трохi далей, праз акно ўбачыў пільны грамадзянін. Дзеянні хлопцаў здаліся яму, мякка кажучы, дзіўнымі, таму сваімі падазрэннямі ён падзяліўся з аператарам службы «102».

Аператыўнікі наркакантролю прыехалі хутка і паспелі падзяліць з гора-капальнікамі радасць з нагоды знойдзенага скрутка.

У хуткім часе ім трэба будзе адказваць за незаконны абарот наркотыкаў. Абодва хлопцы раней судзімыя не былі. Адзін працуе ў гатэлі кухарам, другі — спецыялістам па продажах у прыватнай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0