Сяргей Ціханоўскі, фота Надзеі Бужан
Цэнтрвыбаркам прыняў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы відэаблогера Сяргея Ціханоўскага. Ёй будзе кіраваць яго жонка, Святлана Ціханоўская.
Яна адмовілася ад каментароў карэспандэнту «НН». «Я ні з кім не буду размаўляць», — патлумачыла Святлана Ціханоўская.
Сам блогер пакуль знаходзіцца за кратамі, адбывае 15 сутак. Доўгі час было незразумела, ці пакінуў ён камусьці з паплечнікаў даверанасць на падачу дакументаў у ЦВК.
Святлана Ціханоўская, фота Vk.com
Чытайце таксама:
Раней фоткаўся з Сабчак, цяпер — з Севярынцам. Хто такі палітычны блогер Сяргей Ціханоўскі?
Відэаблогер Ціханоўскі перанёс пратэсты з анлайна на вуліцы. І аказалася, што «краіна для жыцця» закіпае
Кузняцоў: Ні Ціханоўскі, ні Цапкала не здольныя сабраць 100 тысяч подпісаў





