«РБК-Украіна»

«РБК-Украіна»

Ва Украіне ўпершыню выздаравелі ад каранавіруса больш людзей, чым заразіліся. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў на брыфінгу, перадае «РБК-Украіна».

Як ён заявіў, за мінулыя суткі выздаравелі 427 чалавек, а заразіліся 422.

«Сёння ў нас рэкордная колькасць выздаравелых — 427. Упершыню за ўвесь ход каранавіруса ва Украіне колькасць асоб, якія паправіліся, перавысіла колькасць асоб, якія захварэлі», — заявіў Сцяпанаў.

У Беларусі ўчора заразіліся 952 чалавекі, выздаравелі 737; у аўторак было 967 новых выпадкаў заражэння, а выздаравелых 443.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0