Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына лічыць, што беларусы не баяцца каранавіруса і «не сядзяць у бункеры», таму крытыка аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў у перыяд эпідэміі недарэчная. Пра гэта Ярмошына заявіла ў эфіры «Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё», піша Tut.by.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

— Так, народа стала менш хадзіць [на вуліцах], але ў масках вы сустрэнеце людзей рэдка. Больш за тое, нават у крамы — зачыненыя памяшканні — не так шмат людзей заходзіць у масках. Гэта значыць, што далёка не ўсе берагуцца ад каранавіруса. Таму сказаць, што насельніцтва ў нас страшна напалоханае, сядзіць у бункеры і зборшчыкі подпісаў патрывожаць супакой, парушаць эпідэміялагічны рэжым, не прыходзіцца. Няма асаблівага эпідэміялагічнага рэжыму, і грамадзяне не асабліва імкнуцца яго выконваць, — заявіла Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК падкрэсліла: камісія строга адзначыла, што сябры ініцыятыўных груп абавязкова павінны быць у масках і пальчатках. Калі яны будуць без іх, то ініцыятыўная група будзе папярэджвацца Цэнтральнай камісіяй, гэта будзе разглядацца як парушэнне — невыкананне рэкамендацый ЦВК.

— Акрамя таго, калі будуць перадумовы, якія будуць сведчыць аб неспрыяльнай сітуацыі падчас галасавання, члены выбарчых камісій будуць забяспечаны і маскамі, і пальчаткам, — дадала Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0