Пра гэта паведаміў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка па выніках даклада Лукашэнку, піша БелТА.

Паводле яго слоў, навучальны год завершыцца, як і планавалася, 30 мая. А ўжо з першых дзён чэрвеня пачнуць працаваць дзіцячыя лагеры ў школах. Міністр адзначыў, што колькасць месцаў у іх будзе залежаць ад колькасці жадаючых наведваць такія лагеры. Заяўкі ад бацькоў, па яго словах, ужо паступаюць.

Што тычыцца летніх лагераў з кругласутачным знаходжаннем, тэрміны пачатку іх працы зрушацца на больш позні перыяд. «Улічваючы пажаданні Міністэрства аховы здароўя, летнія лагеры з кругласутачным знаходжаннем мы адкрыем з 15 чэрвеня», — растлумачыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0