Графік выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах школ можа быць зменены. Пра гэта сёння заявіў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае БЕЛТА.

«Навучальны год завершым у вызначаны тэрмін — 30 мая. Потым правядзём выпускныя экзамены.

Трошкі паглядзім па змесце гэтых экзаменаў і днях правядзення. Адкарэктуем, магчыма, трошкі графік», — сказаў міністр.

Ён дадаў, што будуць захаваны неабходныя меры засцярогі ў цяперашняй эпідсітуацыі, чаго патрабуе Міністэрства аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0