Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы на выбарах прэзідэнта падала Наталля Кісель. Яна — ІП, намеснік дырэктара транспартнай кампаніі па грузаперавозках. Наталлі Кісель 51 год, яна замужам, мае двух дзяцей.

Кіраваць ініцыятыўнай групай будзе Сяргей Штода — старшыня Асацыяцыі грузаперавозчыкаў «Рэгіён 8». У ініцыятыўнай групе 460 чалавек.

Досведу як палітык Наталля Кісель не мае. Пакуль што ўся яе актыўнасць праходзіла ў сферы грузаперавозак. Напрыклад, яна брала ўдзел у перамовах з прадстаўнікамі Мінтранса з нагоды скандалу, які разгарэўся на фоне размеркавання «дазволаў» — польскіх дазволаў для паездак для беларускіх фірмаў.

Выбары прэзідэнта пройдуць 9 жніўня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру