Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і Расіі Сяргей Лаўроў абмеркавалі па тэлефоне двухбаковыя адносіны і пытанні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага дыпведамства.
«Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама падрыхтоўкі мерапрыемстваў, запланаваных па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін», — гаворыцца ў паведамленні.
Тэлефонная размова адбылася з ініцыятывы расійскага боку, адзначылі ў МЗС Беларусі.