У шпіталізаванага ўвечары 11 мая блогера Сяргея Пятрухіна пацвердзіўся каранавірус. Як распавёў «БГ» Пятрухін, ён даведаўся пра гэта раніцай 14 мая ад доктара.

Пятрухін кажа, што адчувае сябе нармальна: пнеўманію ў яго не выявілі, тэмпература, якая была ў яго падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), больш не падымалася. Магчыма, гэта звязана з тым, што яму даюць антыбіётык.

«Я ляжу ў палаце на чацвярых, у траіх маіх суседзяў пнеўманіі і каранавірус, стан у іх у цэлым нармальны, але горшы, чым у мяне. Таму мне сказалі, што, хутчэй за ўсё, мяне перавядуць у тубдыспансер ці ўвогуле адправяць дадому на самаізаляцыю, каб вызваліць месца для тых, каму яно больш патрэбнае», — распавёў Пятрухін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна