Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік.

На прэс-канферэнцыі з місіяй СААЗ 11 красавіка ў адказ на пытанне «Нашай Нівы» міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік не змог назваць агульную лічбу хворых на пнеўманію ў Беларусі, Віцебскай вобласці і ў Докшыцкім раёне, але паабяцаў даць такую інфармацыю. «Напішыце нам запыт, і мы вам яе прадаставім», — сказаў міністр.

Прайшоў больш чым месяц ад часу адпраўкі запыту ў прэс-службу (мы прадублявалі яго рознымі каналамі), але адказу на свой запыт мы так і не атрымалі.

Гэта паказальны прыклад. Перад місіяй міжнароднай арганізацыі дэманстравалася адкрытасць, але, як выявілася, гэта не распаўсюджваецца на грамадзян сваёй краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру