Сталічныя следчыя высвятляюць абставіны пакідання ў небяспецы аднагадовай дзяўчынкі, Фрунзенскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 31-гадовай жанчыны і 35-гадовага мужчыны.
Увечары 11 мая ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што на выступе фасада аднаго з дамоў на вуліцы Адоеўскага ў Мінску стаіць маленькае дзіця і трымаецца за раму. Мясцовыя жыхары сталі расцягваць плед і кідаць падушкі на зямлю, каб выратаваць дзяўчынку. У гэты час адзін са сведкаў вырашыў падняцца ў кватэру, з акна якой выбралася дзяўчынка. Ён грукаў у ваходныя дзверы, якія толькі праз некаторы час адчыніў мужчына. П'яныя бацькі дзяўчынкі ў гэты час спалі, а 58-гадовы мужчына аказаўся сябрам сям'і, з якім на працягу дня яны распівалі спіртныя напоі. Сведка, які ўвайшоў у кватэру, расказаў мужчыну пра дзяўчынку. Той падышоў да акна і забраў дзіця.
Зараз дзяўчынку разам з 10-гадовай сястрой перадалі бабулі.
Бацькоў дзяўчынкі затрымалі.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.