Еўрапейская камісія прыпыніла пастаўкі 10 млн ахоўных медыцынскіх масак, купленых у Кітаі, пасля таго, як дзве краіны паскардзіліся на іх нізкую якасць, паведамляе The Guardian.

У рамках мер па барацьбе з COVID-19 Еўракамісія пачала адпраўляць сродкі індывідуальнай абароны медыкам 27 дзяржаў-членаў ЕС і Вялікабрытаніі.

Пасля таго як першая партыя з 1,5 млн масак была адпраўлена ў 17 краін, міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі заявіў, што 600 тысяч медыцынскіх масак не маюць еўрапейскіх сертыфікатаў і не адпавядаюць медыцынскім стандартам.

У Нідэрландах выявілі вышэйзгаданыя праблемы з атрыманымі маскамі.

Уся 10-мільённая партыя медыцынскіх масак была куплена ў кітайскага пастаўшчыка праз фонд ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0