У красавіку праз Нацыянальны аэрапорт Мінск было выканана 15,7% запланаваных авіярэйсаў, паведамляе прэс-служба аэрапорта.

За красавік абслужылі 22 196 пасажыраў, назіраецца спад на 93,7% (мінус 329 388 пасажыраў) у параўнанні з паказчыкам за красавік 2019 года. У красавіку было выканана ўсяго 15,7% запланаваных авіярэйсаў. Іх колькасць склала 357, гэта менш на 83,1% (мінус 1752 рэйсы), чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Усяго за чатыры месяцы гэтага года авіяпрадпрыемства абслужыла 960 897 пасажыраў (мінус 25,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года) і 6221 авіярэйс (мінус 24,6% адносна паказчыка 2019 года).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру