У Беларусі 15 мая завяршаецца падача заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе БелТА.

У складзе ініцыятыўнай групы павінна быць не менш за 100 чалавек. ЦВК разглядае пытанне аб яе рэгістрацыі ў пяцідзённы тэрмін з дня паступлення дакументаў.

Зарэгістраваная група зможа збіраць подпісы ў падтрымку вылучэння свайго кандыдата з 21 мая па 19 чэрвеня. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі зборшчыкі павінны быць у медыцынскіх масках і пальчатках.

Для таго каб вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты, трэба сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў.

Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Па каляндарным плане вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, Рэгістрацыя — з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага пачынаецца перыяд перадвыбарнай агітацыі. Датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі выбараў Цэнтравыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, па плане павінен прайсці 23 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0