Віталя Зялкоўскага таксама не зарэгістравалі. Ён прыслаў заяву на мэйл, у ініцыятыўнай групе толькі ён сам.

ЦВК пастанавіў яго не рэгістраваць, як і блогера Ціханоўскага.

Ціханоўскаму адмовілі ў рэгістрацыі — няма подпісу пад дакументамі

Віталь Зялкоўскі праславіўся сваімі суровымі фотамі ля многіх еўрапейскіх славутасцяў і вядомы ў інтэрнэце як «суровы турыст» з Беларусі.

«Напісаў заяву ў ЦВК для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты РБ», — напісаў Зялкоўскі на сваёй старонцы Укантакце. У якасці доказу ён прыклаў скрыншот сваёй заявы 11 мая. Месцам пражывання пазначана Маладзечна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0