ЦВК на сённяшнім пасяджэнні вырашала, ці рэгістраваць восем удзельнікаў групы Статкевіча (усяго — 27 чалавек у групе), што падалі заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні ў прэзідэнты: Вераніку Мішчанку, Аляксандра Грачышнікава, Вольгу Мікалайчык, Анжаліку Жалезнікову, Валянціна Фралова, Антаніну Вішнякову, Вікторыю Хатэнку, Ігара Клешчука

Сказана, што ініцыятыўныя групы часткова супадаюць, у звестках знойдзена 50 памылак.

Апроч таго, прадстаўнікі ЦВК сказалі, што абзваньвалі людзей з ініцыятыўных груп. І тыя, маўляў, прызнаваліся, што не давалі сваёй згоды на ўдзел у групах, а таксама блытаюцца ў прозвішчах.

Ярмошына абураецца, што Статкевіч учора заявіў, што яго група не збіраецца збіраць подпісы. Удзельнікі групы, што прысутнічаюць на пасядждэнні ЦВК, настойваюць на тым, што будуць збіраць подпісы.

У выніку вырашылі не рэгістраваць.

Наступнае пасяджэнне пройдзе ў аўторак. 

Такім чынам зарэгістраваныя групы: Аляксандра Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, Юрыя Ганцэвіча, Уладзіміра Няпомняшчых; не зарэгістравалі Віталя Зялкоўскага, Сяргея Ціханоўскага, частку групы Статкевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0