«Ёсць такое папулярнае пытанне: чый Крым? Ёсць прыгожы адказ — грэчаскі», — адказаў Віктар Бабарыка на пытанне «Нашай Нівы» аб прыналежнасці паўвострава.

Банкір і мецэнат Віктар Бабарыка прынёс дакументы на рэгістрацыю ў ЦВК. У яго групе 5500 чалавек, але спадзяецца павялічыць да 7500. Людзі ў ініцыятыўную групу сабраліся за тры дні, звесткі валанцёраў, хто падаўся ў апошні дзень, апрацоўваюцца.

«Матывацыя — зрабіць Беларусь лепшай», — адзначыў банкір, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Я не разумею, што такое прарасійскі кандыдат. Я — грамадзянін Беларусі Віктар Бабарыка», — сказаў ён.

«Я вельмі рады, што Беларусь праяўляе інтарэс да выбараў», — пракаментаваў Бабарыка пытанне пра вялікую падтрымку ў інтэрнэце і сказаў, што рашэнне пра выбары ў час пандэміі прымаў не ён. «Калі яго прынялі, то я вырашыў паўдзельнічаць», — дадаў ён.

«Я спадзяюся стаць прэзідэнтам Беларусі і веру, што стану», — рэзюмаваў банкір.

«Матывацыя — зрабіць Беларусь лепшай!»: Віктар Бабарыка прынёс 5500 подпісаў на рэгістрацыю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?