У лютым да супрацоўнікаў АБЭЗ Цэнтральнага РАУС Гомеля звярнуўся прадстаўнік Гомельскай абласной медыка-рэабілітацыйнай камісіі. Лекар паведаміў, што жанчына настойліва спрабавала ўручыць медыкам канверт за сумленна праведзеную імі работу.

Міліцыянеры высветлілі, што ў кабінет, дзе засядала камісія, прыйшла жанчына і стала дзякаваць супрацоўнікам аховы здароўя. Сутнасць падзяк была ў тым, што па выніках агляду маці жанчыны прысвоілі групу інваліднасці. Пасля выказвання прыемных слоў незнаёмка паспрабавала перадаць лекарам белы канверт, ад чаго яны, натуральна, адмовіліся. Убачыўшы ў кабінеце камеры відэаназірання, жанчына вырашыла, што гэта і з'яўляецца перашкодай у прыняцці хабару. Адышоўшы ад камісіі, жанчына падышла да шафы і паклала канверт за яе. У канверце знаходзіліся грошы.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0