Людміла Карчэўская

Людміла Карчэўская

За два дні 18-19 мая суд Ленінскага раёна Брэста за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту аштрафаваў траіх праціўнікаў акумулятарнага завода: Людмілу Карчэўскую, Валерыя Фамінскага і Паўла Кінчака, паведаміў «Брэсцкай газеце» праваабаронца Раман Кісляк.

Усе трое прызнаныя вінаватымі ў парушэнні правілаў арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 КаАП). Настаўнік на пенсіі Людміла Карчэўская аштрафаваная на 50 базавых адзінак (1 350 рублёў) за акцыю 12 красавіка, дальнабойшчык Павел Кінчак за гэтую ж акцыю — на 30 базавых адзінак, сябра прафзвязу РЭП Валерый Фамінскі — на 30 базавых (810 рублёў) за шэсці 12 красавіка і 3 траўня, а таксама за ўдзел у сустрэчы з гомельскім блогерам Сяргеем Ціханоўскім 2 мая на плошчы Леніна ў Брэсце.

У аўторак 19 мая павінен быў працягнуцца суд над праваабаронцам Раманам Кісляком, але пасля выхаду з ІЧУ ён захварэў і цяпер знаходзіцца на бальнічным і самаізаляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0